Map Graph

Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці

Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці — безназоўны ўзгорак на ўсходзе Мазырскага раёна. Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад в. Булаўкі, за 0,6 км на поўдзень ад горада Мазыр і за 2,5 км на паўднёвы захад ад ракі Прыпяць. Частка Мазырскай грады. Вышыня ўзгорка складае 220,7 м над узроўнем мора. Гара размешчана на ўзлеску прыгараднага ляснога масіва. Вяршыня забяспечана не толькі геадэзічнай адзнакай вышыні, але і абсталяванай назіральнай вышкай.

Read article
Файл:Relief_Map_of_Belarus.pngФайл:Belarus_Homel_region_adm_location_map.svg